Мы прайшлі цяжкі шлях, каб вам было лёгка

Мы ўзялі ўсё тое, чаму навучыліся за 20 гадоў працы ў лесе, і стварылі адзін просты інструмент для драбнення пнёў. Так мы заснавалі Dipperfox.

Пра нас

Працуючы ў палявых умовах, часам у глыбіні лесу, мы не маглі не заўважыць, што не заўсёды праца ідзе так, як трэба. Часам прычынай гэтага былі дрэннае надвор’е ці цяжкая мясцовасць, але часцей за ўсё затрымкі і перашкоды стваралі дробязі, якія ў выніку прыводзілі да марнавання вялізнай колькасці гадзін, паліва і грошай.

Дзякуючы вопыту і назіранням, мы засвоілі, што лепшае планаванне і правільныя інструменты могуць поўнасцю змяніць сітуацыю. Спалучыўшы інавацыі, майстэрства і рашучасць, мы перайшлі на новы ўзровень і сталі распрацоўшчыкамі прадукту.

І вось крок за крокам у 2018 годзе мы зрабілі свой першы працоўны прататып для драбнення пнёў. Гэта быў сапраўдны поспех, бо, калі мы адправілі прататып на тэсціраванне ў кампанію цяжкага машынабудавання, мы больш яго не бачылі. Нам проста не захацелі аддаваць прататып. Таму нам давялося зрабіць яшчэ адзін, новы і лепшы. І яго зноў не вярнулі!

Гэта натхніла нас аб’яднаць свае сямейныя навыкі ў распрацоўцы цяжкага абсталявання, праектавання, вытворчасці і развіцця бізнесу і заснаваць Dipperfox – інавацыйны брэнд цяжкага абсталявання, які спалучае ў сабе наш вопыт, ідэі, цягу да эфектыўнасці і таксама крыху шаленства.

Мы праектуем і вырабляем усе стальныя кампаненты на сваім заводзе, забяспечаным самым разумным і хуткім абсталяваннем для апрацоўкі сталі, і працуем з лепшымі спецыялістамі. Наш сямейны бізнес вырас да каманды з 15 інжынераў, аператараў і спецыялістаў, якія ўжо працуюць над новымі прадуктамі, якія будуць свідраваць, рэзаць, разрываць і крышыць лепш за ўсіх!