Мая праца – рэканструкцыя дрэнажных траншэй у лесе. Выдаленне пнёў з дапамогай крука-рыхліцеля ці каўша заўсёды прыводзіла да адных і тых жа праблем: праца ішла адносна марудна, у выніку ў мяне заканчвалася месца для захоўвання вялізнай колькасці выдаленых пнёў і каранёў.

Калі я атрымаў адзін з першых рабочых прататыпаў здрабняльніка пнёў, я змог падысці да сваёй працы зусім з іншага боку. За лічаныя секунды здрабняльнік прасвідроўвае і ўціскае пні ў зямлю, дзе яны раскладаюцца натуральным чынам.

Зараз я раблю тую ж самую працу ў 4 разы хутчэй, а мае кліенты атрымліваюць больш чысты рэзультат. Да траншэй можна лёгка дабрацца пешшу ці на больш лёгкіх транспартных сродках, бо шлях не блакіруецца рэшткамі пнёў. Відавочна, што ўкладанні акупіліся, бо прататып усё яшчэ бездакорна працуе.

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *